На "Гродна Азоце" патлумачылі, што ж здарылася на прадпрыемстве
16.06.2016 12:18
—
Разное
|
Фота: Еўрарадыё На "Гродна Азоце" патлумачылі, што ж здарылася на прадпрыемстве. У цэху азотнай кіслаты і вадкіх азотных угнаенняў раніцай 16 чэрвеня "праводзіліся планавыя тэхнічныя працы", Прэс-служба прадпрыемства адзначае, што "тэхнічныя працы" пачаліся а 9-й гадзіне. У іх выніку адбылося "частковае спыненне абсталявання", "утварылася загазаванасць некаторых вытворчых памяшканняў, якія былі правентыляваныя". Пры гэтым цэх працягваў працаваць. Адзначаецца, што "перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў, як на тэрыторыі прадпрыемства, так і на прылеглых тэрыторыях няма". Як няма і пагрозы навакольнаму асяроддзю, работнікам "Гродна Азота" і жыхарам горада, падкрэслівае прэс-служба. Варта згадаць, што 6 чэрвеня на ААТ "Гродна Азот" з-за тэрмічнага раскладання гідраксіламінсульфата смяротнае атручэнне атрымалі двое рабочых, траіх шпіталізавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Еўрарадыё На "Гродна Азоце" патлумачылі, што ж здарылася на прадпрыемстве. У цэху азотнай кіслаты і вадкіх азотных угнаенняў раніцай 16 чэрвеня "праводзіліся...
|
|