У момант перадачы алкаголя затрымалі выкладчыцу Мазырскага педуніверсітэта. 21.by

У момант перадачы алкаголя затрымалі выкладчыцу Мазырскага педуніверсітэта

20.06.2016 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by

Затрымалі выкладчыцу Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Адбылося гэта яшчэ 13 чэрвеня ў момант перадачы ёй часткі хабару ў выглядзе прадуктаў харчавання і алкаголя, інфармуе тэлеканал АНТ.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што жанчына падбухторвала студэнтаў-завочнікаў да дачы хабару за станоўчыя адзнакі на дзяржэкзамене. Ужо вядома, што яна схіліла некалькіх студэнтаў да дачы хабару ў памеры больш за 8 мільёнаў рублёў. Якраз частку гэтай сумы яна і атрымала прадуктамі і алкаголем. Распачатая крымінальная справа. Жанчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе начальнік аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю падпалкоўнік міліцыі Сяргей Перапеча.

Вядома, што выкладчыцы 53 гады, яна была загадчыцай кафедры, мела станоўчую рэпутацыю і вялікі стаж працы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by Затрымалі выкладчыцу Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Адбылося гэта яшчэ 13 чэрвеня ў момант перадачы ёй часткі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика