Расіянаў падазраюць у вывазе дзяўчат з Бабруйска для заняткаў прастытуцыяй
21.06.2016 11:26
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё Дваіх расіянаў падазраюць у вывазе дзяўчат з Бабруйска для заняткаў прастытуцыяй у Маскве. Іх затрымалі ўвечары 15 чэрвеня ў Бабруйскім раёне. 29- і 27-гадовыя мужчыны спрабавалі вывезці ў Расію траіх беларусак, якім паабяцалі забяспечанае жыццё. Як паведамляе Следчага камітэта, у адносінах расіян распачалі крымінальную справу па артыкуле "выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, звязанае з вывазам за межы дзяржавы" (ч. 2 арт. 171 КК). Праваахоўнікі высвятляюць усіх асобаў, якія маюць дачыненне да перавозкі дзяўчат. Таксама збіраецца інфармацыя пра тых беларусак, якіх паспелі завезці ў Расію. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё Дваіх расіянаў падазраюць у вывазе дзяўчат з Бабруйска для заняткаў прастытуцыяй у Маскве. Іх затрымалі ўвечары 15 чэрвеня ў...
|
|