У Столінскім раёне грузавы аўтамабіль збіў 15-гадовага матацыкліста (фота)
22.06.2016 18:36
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ У Столінскім раёне грузавы аўтамабіль збіў 15-гадовага матацыкліста. Здарэнне адбылося ў вёсцы Альшаны раніцай 22 чэрвеня, Паводле папярэдняй інфармацыі, на вуліцы 9 траўня 50-гадовы мясцовы жыхар за рулём аўтамабіля “ГАЗ” выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусціў сутыкненне з матацыклам “ІЖ Юпітэр”, якім кіраваў падлетак. У выніку сутыкнення хлопца з дыягназам “закрыты пералом правага сцягна” шпіталізавалі ў Столінскую цэнтральную гарадскую лякарню. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. Выяўлена, што хлопец кіраваў матацыклам без шлема. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Столінскім раёне грузавы аўтамабіль збіў 15-гадовага матацыкліста. Здарэнне адбылося ў вёсцы Альшаны раніцай 22 чэрвеня, паведамляе прэс-служба ДАІ...
|
|