Страшная аўтааварыя пад Пінскам: два чалавекі загінулі, пяць пацярпелі (фота). 21.by

Страшная аўтааварыя пад Пінскам: два чалавекі загінулі, пяць пацярпелі (фота)

28.06.2016 21:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Брэста

Увечары 28 чэрвеня, каля 18-й гадзіны, у Пінскім раёне адбылася страшная аўтааварыя. Як піша onliner.by, легкавы аўтамабіль "Аўдзі" выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўлабавую ўрэзаўся ў аўтобус "Кубань".

Ад "Аўдзі" пры здарэнні мала што засталося. Удар пры ДТЗ быў настолькі моцны, што аўтобус проста выкінула з праезнай часткі.

Кіроўца аўтамабіля загінуў на месцы. Шэсць пасажыраў аўтобуса з разнастайнымі траўмамі былі дастаўленыя ў лякарню. На жаль, аднаго з пацяпрелых выратаваць не ўдалося: ён памёр у рэанімацыі праз паўгадзіны пасля ДТЗ.

Па звестках кіраўніка прэс-службы Брэсцкай ДАІ Наталлі Сахарчук, у аўтобусе было 14 пасажыраў. Асобу кіроўцы "Аўдзі" пакуль не высветлілі, як і прычыну яго выезду на сустрэчную паласу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Брэста Увечары 28 чэрвеня, каля 18-й гадзіны, у Пінскім раёне адбылася страшная аўтааварыя. Як піша onliner.by, легкавы аўтамабіль "Аўдзі" выехаў на сустрэчную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика