Суседзі расказалі падрабязнасці трагедыі ў Крупскім раёне
29.06.2016 20:22
—
Разное
|
Фота: СТВ Следчы камітэт высвятляе абставіны смерці шасці чалавек у Крупскім раёне. Як паведамляла Напярэдадні ўвечары адзін з жыхароў вёскі спусціўся ў каналізацыйны калодзеж побач з домам, каб пачысціць яго. Там мужчына страціў прытомнасць і зваліўся на дно. Трое суседзяў па чарзе спускаліся ў калодзеж, каб дапамагчы яму. Аднак усе яны гублялі прытомнасць і падалі наніз. Ратавальнікі дасталі ўсіх чатырох чалавек. Медыкі канстатавалі іх смерць. Два ратавальнікі спускаліся наніз без спецыяльнага абсталявання, таму таксама атрымалі атручанне парамі. Іх шпіталізавалі, аднак выратаваць ратавальнікаў медыкі не змаглі: хлопцы памерлі ў лякарні. У каментары тэлеканалу Намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Анатоль Ганчар кажа, што адкіды ў калодзежы, відавочна забрадзілі, ішло выдзяленне газаў. Ён адзначае, што ў калодзеж нельга спускацца без адпампоўкі калодзежа, без вентыляцыі, без адпаведных сродкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: СТВ Следчы камітэт высвятляе абставіны смерці шасці чалавек у Крупскім раёне. Як паведамляла Еўрарадыё, загінулі чатыры жыхары вёскі Каменка і два...
|
|