У Брэсце абакралі лекара “хуткай”, якая прыехала па выкліку
30.06.2016 16:22
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У Брэсце абакралі лекара “хуткай”, якая прыехала па выкліку. Як паведамляе Ужо на вуліцы адна з лекарак заўважыла адсутнасць двух асабістых прадметаў: танометра і фанендаскопа. Яна паспяшалася вярнуцца ў кватэру, аднак дзверы ёй ужо не адчынілі. Жанчына выклікала міліцыю. На дапамогу ўрачам праз некалькі хвілін прыбыў нарад палка патрульна-паставой службы. Аднак і ім жанчына не адчыніла дзверы. Толькі ўчастковы міліцыянер, які прыйшоў крыху пазней, змог пераканаць пусціць іх у кватэру. Там знаходзілася не толькі жанчына, але і яе сусед. Верагодна, яны распівалі спіртныя напоі. На пытанне міліцыянераў пра зніклыя медыцынскія прыборы, зразумелага адказу не было. Участковы высветліў, што пасля сыходу лекараў жанчына папрасіла ключ ад кватэры суседа, нібыта, схадзіць за прадуктамі. Менавіта там праваахоўнікі і знайшлі скрадзеныя рэчы. Жанчыну затрымалі. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Брэсце абакралі лекара “хуткай”, якая прыехала па выкліку. Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, 31-гадовая брэстаўчанка...
|
|