Мінчук арэндаваў BMW-X5 і абмяняў яго на Mercedes з даплатай
30.06.2016 19:34
—
Разное
|
Фота: guvd.gov.by Мінчук арэндаваў BMW-X5 і абмяняў яго на Mercedes з даплатай — 2700 долараў. Калі час арэнды скончыўся, махляр папрасіў у новага гаспадара машыну, нібыта, каб адвезці груз у Расію, а сам вярнуў яе на паркоўку фірмы. Пасля знаёмаму сказаў, што трапіў у аварыю ў Расіі. Вяртаць грошы ён не хацеў. У адносінах мінчука распачалі крымінальную справу (ч. 3 арт. 209 КК). Праваахоўнікам вядома пра 11 эпізодаў яго махлярскай дзейнасці. Маладому чалавеку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, раней ён быў асуджаны за падобныя дзеянні. А нядаўна ў міліцыю паскардзіўся яго аднакласнік, якому ён паабяцаў iPhone 6 за 180 долараў. Грошы ўзяў, а мабільны тэлефон не аддаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Мінчук арэндаваў BMW-X5 і абмяняў яго на Mercedes з даплатай — 2700 долараў. Як інфармуе прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва, у лютым 2016-га ў міліцыю...
|
|