У Гродне знайшлі пенсіянера, які спрабаваў абмяняць фальшывыя $100, а пасля ўцёк. 21.by

У Гродне знайшлі пенсіянера, які спрабаваў абмяняць фальшывыя $100, а пасля ўцёк

01.07.2016 12:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Bymedia.net

У Гродне знайшлі пенсіянера, які спрабаваў абмяняць фальшывыя $100, а пасля ўцёк. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 24 чэрвеня. Мужчына прыйшоў да абменніка ў адным з універсамаў. Калі касірка высветліла, што банкнота фальшывая, пенсіянер уцёк.

Міліцыя распаўсюдзіла відэаролік. Па ім мужчыну апазнала яго пляменніца. Яна паказала "герою" роліка відэа, пасля чаго ён сам пайшоў да праваахоўнікаў. Пенсіянер сцвярджае, што з-за свайго ўзросту не памятае той дзень, як ён апынуўся каля "абменніка" і адкуль узялася фальшыўка. Іншых фальшывых долараў у мужчыны не знайшлі, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Bymedia.net У Гродне знайшлі пенсіянера, які спрабаваў абмяняць фальшывыя $100, а пасля ўцёк. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 24 чэрвеня. Мужчына прыйшоў да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика