Следчыя вывучаюць абставіны траўмавання рабочых на заводзе ў Барысаве
05.07.2016 20:50
—
Разное
|
Фота: ex-press.by Следчыя вывучаюць абставіны траўмавання двух рабочых на заводзе па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення ў Барысаве. Здарэнне адбылося раніцай 1 ліпеня. Падчас рамонтных работ у цэху № 2 загарэлася баявая машына, якая належыць Мінабароны (гаворка ідзе пра ўспышку нейкай гаручай вадкасці). Маладыя людзі (1991 і 1994 гадоў нараджэння) атрымалі тэрмічныя апёкі, іх шпіталізавалі ў цяжкім стане, паведаміла Даследчую праверку па факце траўмавання рабочых праводзіць Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта. Адзначаецца, што пацярпелыя не могуць нічога паведаміць пра здарэнне з-за свайго стану здароўя. Следчыя размаўляюць з іншымі работнікамі, з кіраўніцтвам прадпрыемства, вывучаюць дакументацыю, прызначаная пажарна-тэхнічная экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ex-press.by Следчыя вывучаюць абставіны траўмавання двух рабочых на заводзе па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення ў Барысаве. Здарэнне адбылося раніцай 1... |
|