Пад Гродна з'ехаў у кювет і загарэўся аўтамабіль з п'яным кіроўцам за рулём
06.07.2016 10:14
—
Разное
|
Фота: ДАІ Пад Гродна аўтамабіль Фольксваген з’ехаў у кювет і загарэўся. Здарэнне адбылося каля паўночы 4 ліпеня, блізу возера Юбілейнае, паведамляе прэс-служба Пасля з’езду машыны ў кювет загарэўся яе маторны адсек. Супрацоўнікі МНС змаглі хутка збіць полымя, што не дазволіла аўто цалкам выгарэць. Медыцынскі агляд кіроўцы паказаў, што ён быў п’яным. Ён гэтага не адмаўляў: сказаў, што выпіў 300 грамаў гарэлкі перад тым як сеў за руль. Вядома, што ён раней не аднойчы прыцягваўся да адказнасці за п’яную язду і быў пазбаўлены правоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Пад Гродна аўтамабіль Фольксваген з’ехаў у кювет і загарэўся. Здарэнне адбылося каля паўночы 4 ліпеня, блізу возера Юбілейнае, паведамляе прэс-служба... |
|