У Гомелі перадалі ў суд справу мужчыны, які стрэліў у твар цяжарнай жанчыне. 21.by

У Гомелі перадалі ў суд справу мужчыны, які стрэліў у твар цяжарнай жанчыне

12.07.2016 21:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: forum.guns.ru

У Гомелі скончылася расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да мужчыны, які стрэліў у твар цяжарнай жанчыне з газавага пісталета. Пра гэта паведамляюць ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. Інцыдэнт адбыўся ў красавіку бягучага года.

Паводле версіі следчых, позна ўвечары каля прыпынку грамадскага транспарту нецвярозы 36-гадовы мясцовы жыхар чапляўся да двух дзяўчат. Ён падышоў ззаду да адной з іх і прыставіў да спіны пісталет. Дзяўчына паспела адскочыць і схавацца за скамейку, а яе знаёмая, якая знаходзілася на 7-м месяцы цяжарнасці, папрасіла мужчыну спыніць хуліганіць. У адказ ён навёў пісталет у яе бок і стрэліў. На шчасце, зброя апынулася газавай, таму пацярпелая адкараскалася шокам.

Пасля гэтага мужчына паспрабаваў уцекчы, але яго дапамаглі затрымаць мінакі. Пісталет, якім скарыстаўся правапарушальнік, быў зараджаны газавымі патронамі. Але гэтая мадэль зброі можа страляць і парахавымі зарадамі. Дазволу на нашэнне, такой зброі мужчыны не меў.

Справа вывучана пракурорам і перададзеная ў суд. Дзеянні стралка кваліфікаваныя, як асабліва злоснае хуліганства, што прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў, паведамляе БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: forum.guns.ru У Гомелі скончылася расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да мужчыны, які стрэліў у твар цяжарнай жанчыне з газавага пісталета. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика