У Бабруйску з балкону выпала 7-гадовая дзяўчынка
13.07.2016 16:28
—
Разное
|
![]() Фота: radiant11.ru У Бабруйску сямігадовая дзяўчынка атрымала пашкоджанні, выпаўшы з балкона 4-га паверху. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк. Па папярэдніх звестках дзяўчынка знаходзілася дома адна. Яна падставіла крэсла і саскочыла з балкону. Са шматлікімі траўмамі яе шпіталізавалі. Дакладныя акалічнасці інцыдэнту высвятляюць следчыя. Гэта не першы выпадак падзення дзяцей з вокнаў у Беларусі. У Следчым камітэце раней канстатавалі, што большасць (90%) такіх здарэнняў выкліканыя няўважлівасцю бацькоў, якія пакідаюць дзяцей адных. Толькі сёлета гэта прывяло да гібелі 5 дзяцей, паведамляе . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: radiant11.ru У Бабруйску сямігадовая дзяўчынка атрымала пашкоджанні, выпаўшы з балкона 4-га паверху. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па...
|
|