У Беларусі больш за 600 населеных пунктаў былі без святла. 21.by

У Беларусі больш за 600 населеных пунктаў былі без святла

14.07.2016 08:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Беларусі працягваюць ліквідоўваць наступствы магутнага ўрагана. У сераду ён прайшоў праз нашу краіну з захаду на ўсход, найбольш пацярпелі Мінская, Магілёўская і Віцебская вобласці. Ураган суправаджаўся моцнымі залевамі, градам. Вецер зрываў дахі з соцень дамоў, ламаў сцены, вырваў з зямлі больш за 1300 дрэваў. У Нацыянальным аэрапорце Мінск былі пашкоджаныя 8 самалётаў, прычым 3 з іх — сур'ёзна. Больш за 600 населеных пунктаў засталіся без святла, інфармуе БЕЛТА. Навальнічны фронт парушыў рух цягнікоў на асіповіцкім і баранавіцкім кірунках, паколькі адключылася электраэнергія. Давялося выкарыстоўваць лакаматывы на дызельнай цязе. У Мінску былі падтопленыя шматлікія вуліцы. Вядома пра 17 пацярпелых, некаторыя з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Хроніка: Усе жахі мінскага ўрагану (фота і відэа)

У чацвер у Беларусі захаваецца неспрыяльнае надвор’е з навальніцамі. Мінская ДАІ заклікае кіроўцаў часова адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Беларусі працягваюць ліквідоўваць наступствы магутнага ўрагана. У сераду ён прайшоў праз нашу краіну з захаду на ўсход, найбольш пацярпелі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика