У Жлобіне шматдзетная маці выкінулася з 10 паверха
14.07.2016 20:22
—
Разное
|
У Жлобіне шматдзетная маці выкінулася з балкона на 10-м паверсе і загінула. Папярэдняя версія — суіцыд, паведамляе Цяпер Жлобінскі раённы аддзел СК праводзіць праверку гэтага інцыдэнту. Ужо вядома, што загінулай было 29 гадоў і яна пражывае ў райцэнтры. У дзень трагедыі яна прышла ў госці да сяброўкі разам са сваім сужыцелем. Там сабралася кампанія, якая распівала спіртное. У пэўны момант жанчына выйшла на балкон і скочыла ўніз. Раней яна неаднаразова казала пра жаданне звесці рахунку з жыццём. У загінулай засталося чацвёра дзяцей — трое хлопчыкаў і дзяўчынка. Старэйшая дзяўчынка 2008 года нараджэння і малодшы хлопчык — 2014 года нараджэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жлобіне шматдзетная маці выкінулася з балкона на 10-м паверсе і загінула. Папярэдняя версія — суіцыд, паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка... |
|