У Салігорску з акна трэцяга паверха выпала дзіця. 21.by

У Салігорску з акна трэцяга паверха выпала дзіця

17.07.2016 10:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

У Салігорску з акна трэцяга паверха выпала дзіця. Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу ў адным з дамоў па вуліцы Камсамола. Дзіця атрымала траўмы і было шпіталізаванае ў гарадскую бальніцу, паведамляе sputnik.by са спасылкай на Салігорскі РАУС.

Адзначаецца, што па факце праводзіцца праверка.

Як інфармавала Еўрарадыё, падобныя здарэнні даволі часта адбываюцца ў розных рэгіёнах нашай краіны. Некалькі дзён таму ў Бабруйску сямігадовая дзяўчынка атрымала пашкоджанні, выпаўшы з балкона 4-га паверха. 7 ліпеня двое дзяцей выпалі з вокнаў дамоў на Віцебшчыне, яны атрымалі траўмы. Крыху раней у Лоеве загінула 2-гадовая дзяўчынка, якая выпала з акна 4-га паверха.

Пасля серыі выпадзення дзяцей з вокнаў у Беларусі Следчы камітэт вырашыў праверыць вытворчасць маскітных сетак. Следчыя высвятляюць, "наколькі заяўленыя тэхнічныя патрабаванні да маскітных сетак на вокны адпавядаюць іх рэальнаму стану".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Салігорску з акна трэцяга паверха выпала дзіця. Здарэнне адбылося ўвечары ў суботу ў адным з дамоў па вуліцы Камсамола. Дзіця атрымала траўмы і было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика