Мінскі пенсіянер праваліўся ў вентыляцыйную шахту сваёй кватэры
18.07.2016 11:24
—
Разное
|
![]() У Мінску 68-гадовы пенсіянер зваліўся з шостага паверху на першы. Як піша Здарэнне адбылося ў 5.25 раніцы 18 ліпеня ў шматкватэрным жылым доме на праспекце Газеты "Звязда". Адзін з жыхароў дома паведаміў ратавальнікам, што з вентыляцыйнай шахты чуваць стогны. На месцы здарэння ратавальнікі выявілі пажылога мужчыну ў непрытомным стане. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў выратаваць яго не ўдалося. Па словах ратавальнікаў, мужчына рабіў незаконнае перапланаванне ў сваёй кватэры на шостым паверсе. Частку вентыляцыйнай шахты ён вырашыў зрабіць нішай пад халадзільнік. Уранні ў панядзелак ён пайшоў на кухню і праваліўся ў шахту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску 68-гадовы пенсіянер зваліўся з шостага паверху на першы. Як піша tut.by са словаў прэс-сакратара МНС па Мінску Віталя Дэмбоўскага, мужчына праваліўся ў... |
|