У Брэсце ў "Мерсэдэс" кінулі кактэйль Молатава (фота)
18.07.2016 13:32
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by У Брэсце праваахоўнікі шукаюць невядомага чалавека, які кінуў дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Яны разбіліся каля аўтамабіля "Мерсэдэс Бэнц" 2014 года выпуску. Агонь пашкодзіў шыну і дыск задняга правага кола аўтамабіля. Шкода ацэньваецца ў 1500 рублёў. На Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры. На месцы здарэння следчыя сабралі аскепкі бутэлек і рэшткі кола. Па рэчыўных доказах пройдзе шэраг экспертызаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Брэсце праваахоўнікі шукаюць невядомага чалавека, які кінуў дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Яны разбіліся каля аўтамабіля "Мерсэдэс Бэнц" 2014... |
|