Мінчук атрымаў апёкі, калі ў кватэры выбухнуў самагонны апарат (фота). 21.by

Мінчук атрымаў апёкі, калі ў кватэры выбухнуў самагонны апарат (фота)

19.07.2016 11:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Каля 10-й гадзіны раніцы 18 ліпеня мінскіх ратавальнікаў выклікалі на завулак Калініна. Паведамлялася, быццам там адбылася ўспышка газу.

Аднак на месцы выкліку ратавальнікі выявілі, што ў кватэры на чацвёртым паверсе жылога дома разарваўся самаробны самагонны апарат, перадае прэс-служба МНС. Сама прылада стаяла на газавай пліце на кухні.

Ад выбуху было разбітае шкло ў шыбе на гаўбцы. Эвакуацыя людзей не праводзілася.

Ад разрыву самагоннага апарата пацярпеў 56-гадовы брат гаспадыні кватэры. Мужчыну шпіталізавалі. Паведамляецца, што ў яго тэрмічны апёк правага пляча і перадплечча першай-другой ступені (30%), а таксама рэзаныя раны пальцаў правай рукі.

Прычына здарэння высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Каля 10-й гадзіны раніцы 18 ліпеня мінскіх ратавальнікаў выклікалі на завулак Калініна. Паведамлялася, быццам там адбылася ўспышка газу. Аднак на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика