МУС Украіны: У машыне Шарамета спрабавала самаробная бомба. 21.by

МУС Украіны: У машыне Шарамета спрабавала самаробная бомба

20.07.2016 11:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Украінская праўда

У машыне, за рулём якой быў загінулы Павел Шарамет, спрацавала выбуховае прыстасаванне магутнасцю 400-600 грамаў у трацілавым эквіваленце. Імаверна, гэта была бязблокавая самаробная бомба з дыстанцыйным кіраваннем або з затрымкай. Такую папярэднюю інфармацыю апублікаваў у сваім Фэйсбуку дарадца міністра замежных справаў Украіны Заран Шкірак.

Па яго словах, працягваюцца следчыя дзеянні, на месцы працуюць эксперты і выбухатэхнікі. Адпрацоўваюца ўсе магчымыя версіі жорсткага злачынства. Раней кіраўніцтва Нацыянальнай паліцыі Украіны і генпракуратура назвала здарэнне забойствам.

Журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў сёння, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Прыкладна ў 7.45 спрацавала бомба ў машыне, за рулём якой ён знаходзіўся. Аўтамабіль належаў кіраўніцы незалежнага выдання “Украінская праўда” Алене Прытуле. Яе ў момант выбуху ў салоне машыны не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Украінская праўда У машыне, за рулём якой быў загінулы Павел Шарамет, спрацавала выбуховае прыстасаванне магутнасцю 400-600 грамаў у трацілавым эквіваленце....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика