Страшная аварыя ў Докшыцкім раёне — 5 чалавек загінула, адзін паранены. 21.by

Страшная аварыя ў Докшыцкім раёне — 5 чалавек загінула, адзін паранены

21.07.2016 08:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Страшная аўтааварыя адбылася ўвечары 20 ліпеня ў Докшыцкім раёне. Прыкладна ў 21.30 на 108 км аўтадарогі Мінск — Віцебск каля вёскі Марговіца сутыкнуліся аўтамабілі “Аудзі-80” і “Форд Мандэа”. Паводле папярэдняй інфармацыі, “Аўдзі” рухалася з боку Мінска і раптоўна выскачыла на сустрэчную, дзе і сутыкнулася ў лоб з “Фордам”.

У выніку ДТЗ загінуў кіроўца “Аўдзі” і трое яго пасажыраў-мужчын. Ад атрыманых траўмаў памёр таксама кіроўца “Форда”. Яго малалетняя дачка 2007 года нараджэння, якая была ў салоне, выжыла, але трапіла ў лякарню з пашкоджаннямі, паведамляе прэс-служба Віцебскай абласной ДАІ.

Прычыны аварыі высвятляюцца.         



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Страшная аўтааварыя адбылася ўвечары 20 ліпеня ў Докшыцкім раёне. Прыкладна ў 21.30 на 108 км аўтадарогі Мінск — Віцебск каля вёскі Марговіца сутыкнуліся аўтамабілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика