На развітанне з Паўлам Шараметам у Мінску прыйшло каля тысячы чалавек. 21.by

На развітанне з Паўлам Шараметам у Мінску прыйшло каля тысячы чалавек

23.07.2016 14:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: "Наша Ніва"

Каля тысячы чалавек прыйшлі ў мінскі храм Усіх Святых на цырымонію развітання з журналістам Паўлам Шараметам. Як перадае БелаПАН, памяшканне бакавога прыдзелу храма невялікае, таму ўсе кветкі і вянкі, якія прыносяць людзі, ставяць ля ўвахаду.

У прыдзеле побач з труной знаходзяцца родныя і блізкія Шарамета, у тым ліку жонка Наталля, сяброўка і калега Алена Прытула. Таксама тут знаходзіцца і ўкраінская дэлегацыя, у якую ўваходзіць вядомы журналіст Мустафа Наем.

На цырымонію прыйшлі прадстаўнікі беларускай апазіцыі, у тым ліку Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Уладзімір Някляеў, а таксама грамадскія актывісты і журналісты.

У Мінск на пахаванне прыляцеў вядомы расійскі апазіцыянер, паплечнік Барыса Нямцова Ілля Яшын.

Сярод шматлікіх вянкоў, якія стаяць ля сцен храма, ёсць вянок ад украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Прадстаўнікі беларускай улады не прыйшлі на цырымонію, вянкоў ад іх няма.

За жалобнай цырымоніяй назіраюць шматлікія праваахоўнікі ў цывільным на чале з кіраўніком ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым.

Пахаванне пачнецца пасля 14.00.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: "Наша Ніва" Каля тысячы чалавек прыйшлі ў мінскі храм Усіх Святых на цырымонію развітання з журналістам Паўлам Шараметам. Як перадае БелаПАН, памяшканне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика