Дзевяцігадовы кобрынец трапіў у лякарню з-за ліхача на "Мэрсэдэсе" (фота). 21.by

Дзевяцігадовы кобрынец трапіў у лякарню з-за ліхача на "Мэрсэдэсе" (фота)

25.07.2016 10:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці

Дзевяцігадовы школьнік пацярпеў падчас ДТЗ у Кобрыне, паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ.

Здарэнне адбылося 23 ліпеня на адной з цэнтральных вуліц горада — Савецкай. Паводле інфармацыі ДАІ, вінаваўцам аварыі стаў 30-гадовы жыхар Кобрына, які кіраваў "Мэрсэдэсам". Ён паехаў на забараняльны сігнал светлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем "Рэно". Пры аўтааварыі траўмы атрымаў дзевяцігадовы хлопчык, які ехаў пасажырам у "Рэно".

У дзіцяці дыягнаставалі пералом левага сцягна і шматлікія ўдары цела. Хлопчыка шпіталізавалі ў Кобрынскую цэнтральную раённую лякарню. Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што ад большых траўмаў хлопчыка выратавала тое, што ён ехаў у дзіцячым крэсле.

Па факце ДТЗ вядзецца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці Дзевяцігадовы школьнік пацярпеў падчас ДТЗ у Кобрыне, паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ. Здарэнне адбылося 23 ліпеня на адной з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика