У Клімавічах моцны вецер паваліў помнік. 21.by

У Клімавічах моцны вецер паваліў помнік

28.07.2016 10:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ураганны вецер у Клімавічах знёс з пастамента помнік маці і ўдовам вайны. Здарэнне адбылося 27 ліпеня, помнік усталявалі вясной мінулага года, паведамляе БелаПАН.

"Учора з парывам ветру ён упаў і пашкодзіўся. Яго забралі на пераробку. Думаю, за пару дзён мы яго адновім", ― расказвае намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Кацярына Музычэнка.

Паводле яе слоў, моцны вецер, які абрынуўся на раён у другой палове дня, таксама зрываў шыфер з дахаў, валіў слупы і дрэвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураганны вецер у Клімавічах знёс з пастамента помнік маці і ўдовам вайны. Здарэнне адбылося 27 ліпеня, помнік усталявалі вясной мінулага года, паведамляе БелаПАН....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика