Пакуль магілеўчанін рыбачыў, дарогу да ракі перакапалі — няма як выехаць (фота)
29.07.2016 20:06
—
Разное
|
Фота: ВКонтакте З нестандартнай праблемай сутыкнуўся жыхар Магілёва, які прыехаў парыбачыць. Карыстальнік сацыяльнай сеткі ВКонтакте Антон Мякішаў эмацыйна распавядае пра сваю праблему: “Вуліца Фаціна, з’езд уздоўж заліва! Ні знакаў, нічога, што забараняе праезд! Пастаўлены па незразумелых прычынах плот! Збоку быў праезд! Спусціўся на рыбалку на 2 гадзіны! Выехаць не магу — праезд перакапаны! Што рабіць, куды скардзіцца, каго выклікаць?!” Свой крык аб дапамозе няўдачлівы аўтамабіліст змясціў у суполцы Іншыя карыстальнікі сацыяльнай сеткі раюць рыбаку, чый аўтамабіль трапіў у такую пастку, скардзіцца на наўмыснае блакаванне шляхоў, дарог і камунікацый, або проста пераканацца, што ў баку ад ямы на траце няма шкла — і ехаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ВКонтакте З нестандартнай праблемай сутыкнуўся жыхар Магілёва, які прыехаў парыбачыць. Карыстальнік сацыяльнай сеткі ВКонтакте Антон Мякішаў эмацыйна...
|
|