У Брэсцкай вобласці ўдары маланкі сталі прычынай чатырох пажараў
30.07.2016 12:28
—
Разное
|
Чатыры пажары, прычынай якіх сталі ўдары маланкі, адбыліся ў Брэсцкай вобласці за мінулыя суткі. 29 ліпеня загарэліся гаспадарчыя пабудовы на прыватных падворках у вёсках Жабінкаўскага, Кобрынскага, Драгічынскага і Пінскага раёнаў, перадае прэс-служба Агонь пашкодзіў дахі, сцены збудаванняў, знішчыў маёмасць, якая ў іх знаходзілася. Жылыя дамы пры гэтым засталіся некранутыя, магчыма таму, што іх абаранілі громаадводы. Апроч таго, выратавальнікі высвятляюць абставіны ўзгарання жылога цаглянага дома ў вёсцы Таргошыцы Пінскага раёна. Дом належыць пенсіянерцы. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце, маёмасць унутры памяшкання закураная. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры пажары, прычынай якіх сталі ўдары маланкі, адбыліся ў Брэсцкай вобласці за мінулыя суткі. 29 ліпеня загарэліся гаспадарчыя пабудовы на прыватных падворках у... |
|