Падрабязнасці віцебскага здарэння: дзіця вывалілася праз маскітную сетку. 21.by

Падрабязнасці віцебскага здарэння: дзіця вывалілася праз маскітную сетку

02.08.2016 13:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Віцебску лекары змагаюцца за жыццё двухгадовага дзіцяці, якое звалілася з сёмага паверха. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц. Сам хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі.

Як распавядала Еўрарадыё, увечары 1 жніўня хлопчык зваліўся з акна кватэры, у якой ён жыве, але застаўся жывым.  

Па словах Казючыца, прычынай няшчасця стала бестурботнасць бацькоў. Яны паставілі дзіцячы ложак каля акна. Хлопчык залез на прываконне і абапёрся на маскітную сетку.

Дома ў гэты час дома з дарослых заставалася толькі бабуля. Яна пайшла з унукам у ванны пакой. Але пакуль бабуля займалася справамі, дзіця цішком сышло ў пакой. Калі яна заўважыла знікненне дзіцяці, хлопчык ужо зваліўся з акна на газон.

Першамайскі РАУС Віцебска праводзіць праверку па гэтым здарэнні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Віцебску лекары змагаюцца за жыццё двухгадовага дзіцяці, якое звалілася з сёмага паверха. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы інспектар па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика