Сям'я з Расіі трапіла ў рэанімацыю пасля ДТЗ у Барысаўскім раёне (фота)
04.08.2016 09:02
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ Сям'я з Расіі трапіла ў рэанімацыю пасля дарожна-транспартнага здарэння ў Барысаўскім раёне. Здарэнне адбылося ўдзень 2 жніўня на 422-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Як паведамляе сайт са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці, аўтамабіль Citroen С4 рухаўся ў накірунку беларускай сталіцы. 52-гадовы кіроўца не саўладаў з кіраваннем і легкавік апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з водапрапускной трубой. Траўмы атрымалі пасажыры — 50-гадовая жанчына і 15-гадовы падлетак (усе — грамадзяне Расіі). Іх шпіталізавалі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Мяркуецца, што яго прычынай стала стомленасць кіроўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Сям'я з Расіі трапіла ў рэанімацыю пасля дарожна-транспартнага здарэння ў Барысаўскім раёне. Здарэнне адбылося ўдзень 2 жніўня на 422-м кіламетры... |
|