У Валожынскім раёне хлопец скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго (фота). 21.by

У Валожынскім раёне хлопец скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго (фота)

04.08.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd-mo.gov.by

У Валожынскім раёне малады чалавек скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго. Перад гэтым ён пасварыўся з дзяўчынай. Уладальніца легкавіка звярнулася з заявай у міліцыю, распавяла пра скандал і пра скрадзены аўтамабіль. Яна баялася, каб хлопец не нарабіў бяды.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, пошук легкавіка выніку не прынёс. Раніцай малады чалавек прыехаў да дома, патэлефанаваў каханай і паабяцаў спаліць сябе разам з машынай. Неўзабаве ён выканаў абяцанае і паехаў на аўтамабілі, які пачало ахопліваць полымя. Міліцыя знайшла згарэлы легкавік за вёскай, у салоне нікога не было — малады чалавек спалохаўся і ўцёк.

У адносінах падпальшчыка распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by У Валожынскім раёне малады чалавек скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго. Перад гэтым ён пасварыўся з дзяўчынай. Уладальніца легкавіка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика