У бельгійскім Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на жанчын-паліцэйскіх
06.08.2016 21:22
—
Разное
|
У бельгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на дзвюх жанчын-паліцэйскіх. Падчас нападу ён крычаў “Алах акбар”. Інцыдэнт здарыўся 6 жніўня. Адна з жанчын атрымала глыбокія нажавыя раненні твару і была дастаўленая ў лякарню, у другой нязначныя пашкоджанні. Жыццям паліцэйскіх нічога не пагражае. Нападнік быў застрэлены паліцыяй і сканаў ад атрыманых ранаў, паведамляюць замежныя СМІ. Прэм’ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль напісаў у сваім Твітары, што рэзка асуджае напад у Шарлеруа і будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй. Нягледзячы на такое здарэнне, МУС краіны не стаў мяняць узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Бельгіі Гэты горад раней служыў базай для некаторых джыхадыстаў, якія спрычыніліся да тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года і ў Бруселі сёлета ў сакавіку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бельгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на дзвюх жанчын-паліцэйскіх. Падчас нападу ён крычаў “Алах акбар”. Інцыдэнт здарыўся 6 жніўня. Адна з...
|
|