Былога дырэктара вучэбна-вопытнага прадпрыемства БДУ асудзілі на 7 гадоў. 21.by

Былога дырэктара вучэбна-вопытнага прадпрыемства БДУ асудзілі на 7 гадоў

09.08.2016 17:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Былога дырэктара вучэбна-вопытнага прадпрыемства Беларускага дзяржуніверсітэта "Шчамысліца" асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Таксама яго пазбавілі права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў. Як паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама Уладзімір Емельянаў, у 2009-2015 гадах чыноўнік атрымліваў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дамоваў арэнды памяшканняў, якія належалі прадпрыемству. Агулам у якасці хабараў ён атрымаў 123 700 долараў і больш за 73 тысячы еўра.

Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці адзначае, што была расследавана адразу 21 крымінальная справа. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Былога дырэктара вучэбна-вопытнага прадпрыемства Беларускага дзяржуніверсітэта "Шчамысліца" асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика