У Мінску злодзейка прадала пенсіянерцы “лячэбны” плед за $4 тысячы. 21.by

У Мінску злодзейка прадала пенсіянерцы “лячэбны” плед за $4 тысячы

10.08.2016 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

У Мінску затрымалі жанчыну, яка “прадала” 82-гадовай пенсіянерцы плед за вялізарную суму грошай. 28-гадовая жыхарка Баранавічаў вырашыла правесці выгадную для сябе камерцыйную аперацыю — прыйшла дадому да пенсіянеркі, прадставілася медыцынскім работнікам і прапанавала набыць “лячэбны” плед за 150 новых рублёў і некаторыя прадметы вопраткі.

Пакупніцы спадабалася такая прапанова, і каб разлічыцца, яна дастала ўсе свае зберажэнні — 3900 долараў і 500 рублёў. Грошы бабулька збірала сабе на пахаванне. Пакуль ішоў разлік, прадавачка раптам захацела папіць, і пакуль гаспадыня налівала ён вады, зламысніца скрала гаманец з усімі грашыма.

Пазней зламыснімца сказада ў міліцыі, што не мела такога намеру скрасці грошы, маўляў, усё адбылося выпадкова, аднак у біяграфіі жанчыны ўжо ёсць судзімасць за падобнае злачынства і махлярскія дзеянні, таму аператыўнікі не паверылі ў такую версію.

Сваякі зламысніцы ўжо кампенсавалі пацярпелай 2000 долараў скрадзеных грошай. Самой “прадавачцы” пагражае да 7 гадоў турмы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама У Мінску затрымалі жанчыну, яка “прадала” 82-гадовай пенсіянерцы плед за вялізарную суму грошай. 28-гадовая жыхарка Баранавічаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика