У аўтааварыі пад Новасібірскам загінулі чатыры беларусы (фота, відэа)
10.08.2016 15:34
—
Разное
|
Фота: МНС Расіі У Новасібірскай вобласці Расіі на трасе Р254 "Іртыш" у аўтааварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця, піша ДТЗ адбылося зранку 10 жніўня. 58-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroеn Xsara Picasso рухаўся з боку Омска ў напрамку Новасібірска. Яго аўто выехала на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася ў фуру Volvo. У аўтааварыі загінуў кіроўца Citroen, а таксама трое яго пасажыраў — 54-гадовая жанчына, 32-гадовы мужчына і 9-гадовы хлопчык. Кіроўца фуры пры ДТЗ не пацярпеў. Паведамляецца, што Citroen быў з беларускімі нумарамі. Дарослыя людзі ў ім былі з адной сям'і — муж жонка і іх дарослы сын. Хлопчык, хутчэй за ўсё, іх блізкі сваяк. Муж, жонка і хлопчык жылі ў на адной вуліцы ў вёсцы Юндзілы Пружанскага раёна Брэстчыны. Дарослы сын кіроўцы жыў у Брэсце. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца Citroen заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. 47-гадовы кіроўца фуры распавёў, што сігналіў, паспрабаваў затармазіць і пазбегнуць сутыкнення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Расіі У Новасібірскай вобласці Расіі на трасе Р254 "Іртыш" у аўтааварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця, піша tut.by. ДТЗ адбылося зранку 10 жніўня....
|
|