У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй (фота). 21.by

У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй (фота)

12.08.2016 12:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску.

У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй. Мужчына спрабаваў прайсці на платформу станцыі "Плошча Леніна". Шабля была ў ножнах. Служба бяспекі заўважыла "падазроны прадмет" і спыніла пасажыра.

Цяпер шаблю даследуюць эксперты-крыміналісты. Яны мусяць высветліць, ці не з'яўляецца яна халоднай зброяй, калі была вырабленая. Папярэдне эксперты кажуць, што прадмет падобны на кавалерыйскую салдацкую шаблю ўзору 1827 года, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Дарэчы, высветлілася, што згаданы мужчына займаецца рэстаўрацыяй прадметаў даўніны. Шабля, якая трапіла да экспертаў, можа каштаваць некалькі тысяч долараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску. У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй. Мужчына спрабаваў прайсці на платформу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика