Пад Навагрудкам мукавоз насмерць збіў на ўзбочыне кіроўцу грузавіка (фота)
16.08.2016 20:20
—
Разное
|
![]() Фота: gaigrodno.by ДТЗ са смяротным вынікам адбылося зранку 16 жніўня ў Навагрудскім раёне. Як удакладняе , трагедыя здарылася каля шостай гадзіны раніцы на закругленні дарогі Наваельня — Валееўка, дзе вядуцца рамонтныя работы. Кіроўца грузавіка "Мэрсэдэс Атэга" няправільна выбраў хуткасць і, не справіўшыся з кіраваннем, з'ехаў на ўзбочыну. Мужчына выйшаў з машыны, і ў гэты момант у яго аўто ўрэзаўся мукавоз, кіроўца якога атксама страціў кіраванне на гэтым месцы. У выніку першы кіроўца апынуўся пад коламі і загінуў на месцы. Кіроўца мукавоза быў прышпілены рамянём бяспекі і траўмаў не атрымаў. Як інфармуюць у , падчас ДТЗ дарога была мокрай з-за дажджу. Сваю ролю ў трагедыі адыграў і пласт бітуму, нанесены на дарогу. Разам з тым інспектары адзначаюць, што перад гэтым участкам дарогі рабочыя загадзя выставілі знакі "Часовае абмежаванне хуткасці", "Дарожныя работы", "Слізкая дарога" і "Звужэнне дарогі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by ДТЗ са смяротным вынікам адбылося зранку 16 жніўня ў Навагрудскім раёне. Як удакладняе БЕЛТА, трагедыя здарылася каля шостай гадзіны раніцы на... |
|