Затрыманыя інтэрнэт-махляры, якія ад імя МУС патрабавалі грошы за прагляд порна
17.08.2016 13:48
—
Разное
|
Фота: Fotolia У Беларусі затрымалі групу інтэрнэт-махляроў, якія ад імя МУС патрабавалі грошы пад выглядам штрафаў нібыта за прагляд і распаўсюд порна. Людзі заходзілі на сайты, падкантрольныя зламыснікам, і неўзабаве на іх камп'ютарах з'яўлялася спецыяльнае паведамленне: Міністэрства ўнутраных спраў прапануе заплаціць штраф — ад 65 да 100 дэнамінаваных рублёў. Іх прапаноўвалася залічыць на баланс абаненцкага нумару аднаго з аператараў мабільнай сувязі Беларусі. Дзейнасць групы зламыснікаў спынілі аператыўныя супрацоўнікі падраздзяленняў па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій цэнтральнага апарату МУС і Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама. Крымінальныя справы распачалі па артыкулах "Махлярства" (арт. 209 КК) і "Распрацоўка, выкарыстанне, альбо распаўсюд шкодных праграмаў" (арт. 354). Зламыснікам пагражае да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці, інфармуе Высветлілася, што за час дзейнасці групы інтэрнэт-махляроў яны атрымалі плацяжоў на суму не менш за 163 тысячы дэнамінаваных рублёў. МУС у чарговы раз нагадвае, што рассылкай падобных паведамленняў не займаецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Беларусі затрымалі групу інтэрнэт-махляроў, якія ад імя МУС патрабавалі грошы пад выглядам штрафаў нібыта за прагляд і распаўсюд порна. Людзі...
|
|