У Баранавічах прайшоў суд над слесарам-эксгібіцыяністам. 21.by

У Баранавічах прайшоў суд над слесарам-эксгібіцыяністам

17.08.2016 14:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Баранавічах прайшоў суд над слесарам-эксгібіцыяністам. 56-гадовы мужчына ўначы на 11 ліпеня напалохаў жанчыну каля мясцовай  друкарні. Паводле яго слоў, прадэманстраваў ёй свае геніталіі "выпадкова" — жанчына яму спадабалася і ён хацеў звярнуць яе ўвагу на сябе. У той дзень слесар выйграў на таталізатары каля мільёна недэмінаваных рублёў. Пасля таго, як агаліўся перад жанчынай, пайшоў у казіно. Калі ж з яго выходзіў, спаткаў тую самую жанчыну, яна паклікала на дапамогу людзей, і мужчыну, які спрабаваў уцячы, неўзабаве затрымалі міліцыянеры.

Эксгібіцыяніст быў п'яны (1,8 праміле). Высветлілася, што ён не стаіць на ўліку ў нарколага і псіхіятра, працуе на адным з баранавіцкіх заводаў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Хуліганства". 17 жніўня ён быў асуджаны на 2 гады папраўчых работ. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу, паведамляе intex-press.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Баранавічах прайшоў суд над слесарам-эксгібіцыяністам. 56-гадовы мужчына ўначы на 11 ліпеня напалохаў жанчыну каля мясцовай  друкарні. Паводле яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика