Мужчына прыехаў у Мінск здымацца ў кіно, а яго збілі і абрабавалі
19.08.2016 08:54
—
Разное
|
![]() Фота: ГУУС Мінгарвыканкама Непрыемным інцыдэнтам быў азмрочаны візіт у Мінск для 40-гадовага жыхара Баранавічаў. Мужчына прыехаў у сталіцу, каб здымацца ў кіно ў масоўцы. Раннім ранкам каля начной крамы па праспекце Незалежнасці на яго напалі трое невядомых маладых людзей. Як адзначае, перад нападам хлопцы набывалі ў краме спіртное, хоць ужо былі на падпітку. Камеры відэаназірання іх зафіксавалі. Затым яны напалі на прыезжага каля крамы, адабралі ў яго рэчы і планшэт і зніклі. Сума шкоды склала 40 рублёў. Да таго ж мужчына пацярпеў ад пабояў — у яго шматлікія ўдары і пералом сківіцы, з якім ён трапіў у лякарню. Па факце гэтага інцыдэнта распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.207 (разбой) КК. Міліцыя шукае нападнікаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама Непрыемным інцыдэнтам быў азмрочаны візіт у Мінск для 40-гадовага жыхара Баранавічаў. Мужчына прыехаў у сталіцу, каб здымацца ў кіно ў... |
|