У Гомелі загінуў 18-гадовы байкер, его 14-гадовая пасажырка — у рэанімацыі. 21.by

У Гомелі загінуў 18-гадовы байкер, его 14-гадовая пасажырка — у рэанімацыі

24.08.2016 12:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Гомелі загінуў 18-гадовы байкер. Здарэнне адбылося 23 жніўня на вуліцы Луначарскага: жанчына-кіроўца, якая была за рулём аўтамабіля “Рэно Сандэра”, на павароце не саступіла дарогу матацыклу “Сузукі”, які рухаўся насустрач.

Адбылося сутыкненне. Байкер атрымаў цяжкія траўмы і загінуў на месцы. З ім была пасажырка, 14-гадовая дзяўчына — яна ў рэанімацыі. Кіроўца аўтамабіля таксама сур’ёзна траўмаваная і змешчаная ў нейрахірургічнае аддзяленне лякарні, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ.

Адзначым, што падобнае здарэнне адбылося на мінулых выходных у Полацкім раёне: там загінула 11-класніца, якая ехала на матацыкле ў якасці пасажыркі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі загінуў 18-гадовы байкер. Здарэнне адбылося 23 жніўня на вуліцы Луначарскага: жанчына-кіроўца, якая была за рулём аўтамабіля “Рэно Сандэра”, на павароце не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика