Пажылога мінчука збілі ў тралейбусе за заўвагу аб гучнай музыцы (фота). 21.by

Пажылога мінчука збілі ў тралейбусе за заўвагу аб гучнай музыцы (фота)

24.08.2016 19:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

Аддзел крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска шукае трох хлопцаў і дзяўчыну, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле звестак міліцыі, гэтая кампанія збіла ў тралейбусе маршрута №3 пажылога мужчыну за зробленую ім заўвагу.

Позна ўвечары мужчына з жонкай ехаў у тралейбусе дадому. На адным з прыпынкаў у транспарт зайшла згаданая кампанія, якая гучна слухала музыку. Мужчына зрабіў ім заўвагу, што не спадабалася маладым людзям. Яны збілі пажылога чалавек спярша ў тралейбусе, а потым на прыпынку "Аўтазаводская".

Праваахоўнікі паведамляюць прыкметы маладых людзей.

Дзяўчына: на выгляд каля 25 гадоў, рост 170-175 см, шчыльнага целаскладу, валасы доўгія, пафарбаваныя ў белы колер з адценнем жоўтага. Была апранутая ў прыталеную чорную спартыўную вопратку, на нагах шлёпанцы, пры сабе мела белую сумачку праз плячо.

Першы хлопец: на выгляд 16-20 гадоў, рост 180 см, хударлявага целаскладу, валасы светла-русыя сярэдняй даўжыні. Быў апрануты ў чорную майку з кароткім рукавом з надпісам на грудзях белага колеру, цёмна-сінія джынсавыя шорты, сінія красоўкі з лагатыпам "Найк", пры сабе меў заплечнік чорнага колеру з белым надпісам "Найк" і лагатып "Найк".

Другі хлопец: на выгляд 16-20 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія цёмныя. Быў апрануты ў байку чорнага колеру з доўгім рукавом з белым надпісам на грудзях, чорныя шорты, чорныя красоўкі з трыма белымі палосамі па баках. Пры сабе меў заплечнік чорнага колеру.

Трэці хлопец: на выгляд 16-20 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы сярэдняй даўжыні русыя. Быў апрануты ў цёмна-сінюю футболку з кароткім рукавом, на правым плячы футболкі намаляваная жоўтым лічба 3, чырвоныя шорты з невялікімі ўстаўкамі па баках чорнага колеру, красоўкі з лагатыпам "Найк". Пры сабе меў скураную чырвоную сумку.

Тых, хто пазнаў людзей на фота або стаў відавочцам здарэння, просяць звяртацца ў Заводскае РУУС асабіста або па тэлефонах 8 (029) 149-99-90, 8 (029) 672-49-82, 8 (029) 112-99-85.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Аддзел крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска шукае трох хлопцаў і дзяўчыну, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле звестак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика