На станцыі Ашмяны падлетак трапіў пад цягнік і цудам не загінуў
26.08.2016 21:46
—
Разное
|
16-гадовы хлопец ледзь не загінуў пад коламі цягніка на станцыі Ашмяны. Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня пал вечар. Хлопец, навучэнец ліцэю, ішоў праз чынугку па пешаходным насціле і пры гэтым не адрываўся ад свайго сотавага тэлефона. Па баках ён не глядзеў. Тым часам да яго набліжаўся цягнік Вільня — Мінск. Машыніст цягніка падаваў сігналы пешаходу і вымушана прымяніў экстранае тармажэнне. Дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегнуць трагедыі — падлетка адкінула на насып і ён атрымаў толькі невялікія драпіны на руках і каленях. Пацярпелага даставіліт ў лякарню і пасля аказання першай дапамогі адпусцілі дадому, перадае У той жа дзень на станцыі Маладзечна загінуў 55-гадовы мясцовы жыхар, якога збіў цягнік Вільня — Мінск. Таксама 24 жніўня на перагоне Язвіна — Шуміліна ў Віцебскай вобласці пад таварны цягнік лёг 58-гадовы мужчына. Ён загінуў. З пачатку года на чыгунцы адбылося 78 нядчасных выпадкаў, 52 — са смяротным вынікам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16-гадовы хлопец ледзь не загінуў пад коламі цягніка на станцыі Ашмяны. Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня пал вечар. Хлопец, навучэнец ліцэю, ішоў праз чынугку па пешаходным... |
|