Пад Браславам разбіўся гідрасамалёт, загінуў пасажыр (фота). 21.by

Пад Браславам разбіўся гідрасамалёт, загінуў пасажыр (фота)

28.08.2016 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Пад Браславам разбіўся трохмесны гідрасамалёт-амфібія “Че-23М”, у выніку чаго адзін з пасажыраў транспартнага сродку загінуў. Трагедыя адбылася ўвечары 27 жніўня каля вёскі Будзілы, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Выратавальнікі знайшлі на месцы здарэння гідраплан, з якога выцякала паліва.

Пілот гідрасамалёта з траўмамі рознай ступені цяжкасці знаходзіцца ў лякарні. Адзін з яго пасажыраў памёр па дарозе ў лякарню, другі атрымаў толькі нязначныя траўмы. Расследаванне здарэння праводзіць камісія, у складзе якой прадстаўнікі Дэпартаменту па авіяцыі Мінтранса.

Абставіны інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.

Гідрасамалёт-амфібія “Че-23М” з’явіўся ў 2003 годзе. Ён прызначаны для рачнога і марскога патрулявання і перавозкі дваіх пасажыраў, кожны з якіх важыць да 70 кг. Часта яго выкарыстоўваюць як прагулачнае судна, бо гідралет можа садзіцца на ваду і ўзлятае практычна з любой паверхні.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пад Браславам разбіўся трохмесны гідрасамалёт-амфібія “Че-23М”, у выніку чаго адзін з пасажыраў транспартнага сродку загінуў. Трагедыя адбылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика