Дваіх падлеткаў з інтэрнату для сірот пад Гродна знайшлі жывымі і здаровымі. 21.by

Дваіх падлеткаў з інтэрнату для сірот пад Гродна знайшлі жывымі і здаровымі

28.08.2016 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дваіх падлеткаў-сірот з Гродзенскага раёна, якія зніклі ў пятніцу позна ўвечары, знайшлі жывымі і здаровымі. 9-класнікі з Парэчскай школы-інтэрнату для сірот знойдзеныя ў Гродне. Пошукамі займалася міліцыя сумесна з атрадам “ЦэнтрСпас”.

Як перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, хлопцы распавялі, што ім захацелася развеяцца і яны пайшлі гуляць за тэрыторыю інтэрната.  Яны прайшлі амаль 40 кіламетраў пешшу ўздоўж чыгункі. Пераначавалі падлеткі ў адным з закінутых будынкаў. Затым яны пайшлі гуляць па Гродне, а калі вырашылі вяртацца назад у інтэрнат, іх знайшлі.

Хлопцаў даставілі ў навучальную ўстанову.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваіх падлеткаў-сірот з Гродзенскага раёна, якія зніклі ў пятніцу позна ўвечары, знайшлі жывымі і здаровымі. 9-класнікі з Парэчскай школы-інтэрнату для сірот...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика