Падазраваных у абрабаванні банка пад Маладзечнам затрымалі праз 4 месяцы
31.08.2016 10:14
—
Разное
|
![]() Падазраваных у абрабаванні філіялу №601 “Беларусбанка” ў Маладзечанскім раёне затрымалі праз чатыры месяцы пасля здзяйснення злачынства. Як паведамляе , папярэдне высветлена, што напад на банк учынілі двое беспрацоўных жыхароў Валожына — аднаму 38 гадоў, другому — 36. Абставіны іх затрымання і акалічнасці справы не паведамляюцца. Дзёрзкае абрабаванне банкаўскага філіялу ў пасёлку Бярэзінскае адбылося 21 красавіка. Увечары спецыяліст банка, жыхар Маладзечна, патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што ў памяшканне фінансавай установы ўварваўся невядомы і стаў пагражаць касірцы прадметам, падобным да пісталета. Затым ён забраў грошы і знік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падазраваных у абрабаванні філіялу №601 “Беларусбанка” ў Маладзечанскім раёне затрымалі праз чатыры месяцы пасля здзяйснення злачынства. Як паведамляе... |
|