У Мінску аштрафавалі расіяніна, які збіў беларуса за ўкраінскі сцяг
01.09.2016 11:20
—
Разное
|
Здымак з архіву. У Мінску аштрафавалі расіяніна, які збіў беларуса за ўкраінскі сцяг. Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Дамброўскага і Матусевіча. Мінчук Артур Хаменка вёз на аўтамабілі сына на трэніроўку, спазняўся, і абагнаў "Таёту" з расійскімі нумарамі. У адказ кіроўца неаднаразова "падрэзаў" машыну Хаменкі, а на святлафоры выскачыў з легкавіка і падбег да беларуса. Як інфармуе тэлеканал Хаменка лічыць, што прычына канфлікту не толькі ў непадзеленай трасе, але і ў тым, што на панэлі аўтамабіля быў украінскі сцяг. "Прыбейце гэтага хахла, у яго хахляцкі сцяг!", — прыгадаў адно з выказванняў падчас нападу мінчук. У распачацці крымінальнай справы па факце збіцця Артуру Хаменку адмовілі (нягледзячы на наяўнасць вынікаў экспертызы). Нападніка пакаралі толькі штрафам — 210 беларускімі рублямі — за пашкоджаны аўтамабіль. Пацярпелы працягвае шукаць сведкаў гэтага здарэння і спадзяецца на правасуддзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Мінску аштрафавалі расіяніна, які збіў беларуса за ўкраінскі сцяг. Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Дамброўскага і Матусевіча. Мінчук...
|
|