У Гомелі хлопца падазраюць у тым, што ён засёк сякерай сваю 19-гадовую дзяўчыну. 21.by

У Гомелі хлопца падазраюць у тым, што ён засёк сякерай сваю 19-гадовую дзяўчыну

01.09.2016 11:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Delfi

У Гомелі 25-гадовага хлопца падазраюць у тым, што ён засёк сякерай сваю 19-гадовую дзяўчыну. Трагічнае здарэнне адбылося 30 жніўня. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, дзяўчына прыйшла ў госці да хлопца, у іх адбылася сварка. Верагодна, падазраваны схапіў сякеру і нанёс ахвяры шматлікія ўдары. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы.

Хлопец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прызначаныя экспертызы, апытваюцца знаёмыя і сваякі забітай і падазраванага. Гомельскі гараддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу, артыкул — "Наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства)" (ч. 1 арт. 139 КК). Прадугледжана пакаранне — ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Delfi У Гомелі 25-гадовага хлопца падазраюць у тым, што ён засёк сякерай сваю 19-гадовую дзяўчыну. Трагічнае здарэнне адбылося 30 жніўня. Як паведаміла БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика