У Баранавічах вынеслі прысуд мужчыну, які расчляніў амерыканца. 21.by

У Баранавічах вынеслі прысуд мужчыну, які расчляніў амерыканца

01.09.2016 16:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Яўген Ціхановіч / Intex-press

1 верасня Баранавіцкі суд вынес прысуд мясцоваму жыхару, які забіў і расчляніў грамадзяніна ЗША Саламона Ясмана. Як піша intex-press.by, суд прызнаў яго вінаватым у забойстве, крадзяжы, а таксама крадзяжы важнага асабістага дакумента. Мужчыну прызначылі 10 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму.

Таксама асуджаны павінны выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды жонцы і сыну забітага — Таццяне і Дэвіду Ясманам, па 7 тысяч рублёў. Таксама Таццяне Ясман ён павінен выплаціць 1574,18 рубля як кампенсацыю нанесенай шкоды і выдаткаў па аплаце юрыдычнай дапамогі. У даход дзяржавы канфіскаваны аўтамабіль "Опель Вектра", на якім мужчына вывез разрэзанае цела свайго прыяцеля.

Пракурор прасіла прызначыць падсуднаму 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Як паведамлялася раней, на судзе абвінавачаны заявіў, што забіў амерыканца, бо той кепска выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку і ўвогуле беларусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Яўген Ціхановіч / Intex-press 1 верасня Баранавіцкі суд вынес прысуд мясцоваму жыхару, які забіў і расчляніў грамадзяніна ЗША Саламона Ясмана. Як піша intex-press.by,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика