У Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнах вецер пашкодзіў дахі будынкаў (фота)
06.09.2016 09:30
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by У панядзелак, 5 верасня, у Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнах вецер (ён узмацняўся да 15 метраў за секунду) пашкодзіў дахі будынкаў. Як інфармуе МНС Магілёўскай вобласці, у Касцюковічах пацярпела рамонтна-механічная майстэрня мясцовага лясгасу, там на даху было пашкоджана 200 лістоў шыферу. Мяркуецца, што на аднаўленне спатрэбіцца чатыры дні. У вёсцы Бярозкі Хоцімскага раёна пацярпелі дахі двух 2-павярховых жылых дамоў. Вецер пашкодзіў дзясяткі лістоў шыферу. Аднаўленчыя работы скончацца толькі да 10 верасня. На прадпрыемстве "Кастрычнік-Бярозкі" аднаўленчыя работы праводзяцца на трох гаспадарчых будынках. Мяркуецца, што яны працягнуцца да 25 верасня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У панядзелак, 5 верасня, у Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнах вецер (ён узмацняўся да 15 метраў за секунду) пашкодзіў дахі будынкаў. Як інфармуе... |
|