У Мінску злавілі серыйнага аўтазлодзея. 21.by

У Мінску злавілі серыйнага аўтазлодзея

07.09.2016 09:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Мінску затрымалі серыйнага злодзея, які абкрадаў аўтамабілі. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Партызанскага РУУС сталіцы, зламыснік “абчышчаў” аўто, дзе рэчы былі пакінутыя на бачным месцы. 43-гадовы мужчына разбіваў шкло пры дапамозе жалезнага разца і забіраў сваю здабычу. Звычайна гэта былі планшэты, вопратка, грошы і аўтамагнітолы.

На сёння даказана 4 эпізоды ў яго справе. Раней падазраваны меў судзімасць за аналагічнае злачынства. Цяпер міліцыя высвятляе яго спрычыннасць да здзяйснення падобных злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэксу (крадзеж). Злодзею пагражае зняволенне тэрмінам да 4 год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрымалі серыйнага злодзея, які абкрадаў аўтамабілі. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Партызанскага РУУС сталіцы, зламыснік “абчышчаў”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика