Легкавік пратараніў аўтобусны прыпынак, кіроўца загінуў
13.09.2016 09:34
—
Разное
|
![]() Фота: 112.by Легкавік пратараніў аўтобусны прыпынак, кіроўца загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 12 верасня каля вёскі Брожка Бабруйскага раёна. Як паведамляе МНС Магілёўскай вобласці, калі на месца прыехалі ратавальнікі, яны пабачылі аўтамабіль "Volkswagen Passat", які знаходзіўся пад жалезабетоннымі канструкцыямі разбуранага прыпынку і гарэў. Труп загінулага ўдалося дастаць з разбітага легкавіка пасля таго, як прыехаў аўтакран і зняў з яго пліту. Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі Бабруйскай ДАІ. Адзначаецца, што падчас здарэння на прыпынку людзей не было. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by Легкавік пратараніў аўтобусны прыпынак, кіроўца загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 12 верасня каля вёскі Брожка Бабруйскага раёна. Як... |
|